
30 краін будуць прадстаўлены на X Міжнароднай выстаўцы ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX, якая пройдзе ў Мінску 23-26 чэрвеня*.
Плошча экспазіцыі - 24 тыс. кв.м.
У выстаўцы прымуць удзел 47 афіцыйных дэлегацый, 170 арганізацый-удзельніц.
Арганізацыі, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, плануюць прадставіць да паказу 334 узоры ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, у тым ліку:
- на адкрытай пляцоўцы - 61 адзінку,
- у закрытай экспазіцыі - 273 адзінкі.
На стэндах арганізацый, што ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, размесцяць экспанаты 14 арганізацый абароннага сектара эканомікі.
З агульнай колькасці беларускіх экспанатаў амаль 50% (177 адзінак) - новыя, з якіх 148 прадставяць арганізацыі, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, а 88 - новыя мадэрнізаваныя ўзоры.
Упершыню адбудзецца анлайн-прэзентацыя топ-навінак узораў узбраення і ваеннай тэхнікі.
У час выстаўкі запланавана IX Міжнародная навуковая канферэнцыя па ваенна-тэхнічных праблемах, праблемах абароны і бяспекі, выкарыстанні тэхналогій двайнога прымянення MILEX.Innovations.
*Месца правядзення выстаўкі: ШКСК "Мінск-Арэна" (пр.Пераможцаў, 111).
Крыніца: Дзяржкамваенпрам Беларусі.