Сцяг Аўторак, 8 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
02 ліпеня 2025, 12:53

Мемарыялы памяці. Курган Славы

Мемарыялы памяці. Курган Славы Курган Славы - народны мемарыял: тысячы людзей прынеслі да яго па жмені зямлі з мясцін баявой славы.

Узведзены ў памяць пра гераізм савецкіх салдат і афіцэраў, праяўлены пры вызваленні Беларусі, а таксама ў гонар завяршэння аперацыі "Баграціён".

Манумент збудаваны на месцы знакавых баёў: летам 1944 года менавіта ў гэтым раёне была разгромлена 105-тысячная групоўка нямецкіх войскаў ("Мінскі кацёл").

Мемарыял заклалі 30 верасня 1966 года прадстаўнікі гарадоў-герояў.

Першую жменю зямлі для будаўніцтва Кургана Славы ўзялі з месца гібелі беларускага лётчыка Мікалая Гастэлы.

Мемарыял адкрыты 5 ліпеня 1969 года.

Агульная вышыня мемарыяла - 70,6 м;
вышыня землянога ўзгорка - 35 м;
аб'ём землянога насыпу - 91 583 куб.м;
глыбіня слупавога фундамента - 30 м;
да вяршыні кургана вядуць 2 лесвіцы па 241 прыступцы кожная.

На вяршыні ўзгорка - кампазіцыя з чатырох штыкоў па 35,6 м. Яны сімвалізуюць 4 фронты - 1-ы, 2-і, 3-і Беларускія і 1-ы Прыбалтыйскі. Аснова штыкоў акружае кольца з барэльефнымі выявамі савецкіх воінаў і партызанаў.

На схіле - мемарыяльная пліта з надпісам: "У Кургане Славы жменя да жмені лягла зямля з гарадоў-Герояў і іншых месцаў жорсткіх баёў, з гарадоў і сёл, якія навек праславілі сябе ратнымі і працоўнымі подзвігамі дзеля свабоды і незалежнасці Савецкай Радзімы".

Курган Славы штомесяц наведваюць каля 4 тыс. чалавек.

Крыніцы: адкрытыя крыніцы
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі