
Машынабудаванне Беларусі прадстаўляюць каля 250 буйных і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 165 тыс. чалавек.
Індэкс прамысловай вытворчасці ў студзені-кастрычніку 2021 года*:
транспартныя сродкі і абсталяванне - 112,8%;
электраабсталяванне - 110,2%;
вылічальная, электронная і аптычная апаратура - 119,2%;
машыны і абсталяванне, не ўключаныя ў іншыя групоўкі, - 115,5%.
У 2020 годзе выраблена прадукцыі машынабудавання на Br18,1 млрд, або 96,2% у супастаўных цэнах да ўзроўню 2019-га.
Вытворчасць асобных відаў прадукцыі галіны машынабудавання ў 2020 годзе:
легкавыя аўтамабілі - 21,3 тыс. штук (павялічылася на 3,7%**);
тэлевізары - 1374,4 тыс. штук (у 1,3 раза);
тралейбусы - 193 штукі (у 1,5 раза);
аўтобусы - 1513 штук (на 4,3%).
За студзень-кастрычнік 2021 года экспарт прадукцыі беларускага машынабудавання склаў $5824,8 млн, тэмп - 130,9%. Гэта прадукцыя пастаўлялася ў 153 краіны.
* У параўнанні са студзенем-кастрычнікам 2020 года ў супастаўных цэнах.
**У параўнанні з 2019 годам.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.