
Машынабудаванне Беларусі прадстаўляюць больш за 270 буйных і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць амаль 168 тыс. чалавек.
Індэкс прамысловай вытворчасці за 2020 год*:
транспартныя сродкі і абсталяванне - 105%;
электраабсталяванне - 98,9%;
вылічальная, электронная і аптычная апаратура - 96,7%;
машыны і абсталяванне, не ўключаныя ў іншыя групы, - 91,1%.
У 2020 годзе выраблена прадукцыі машынабудавання на Br17,7 млрд, або 96,2% у супастаўных цэнах да ўзроўню 2019-га.
Вытворчасць асобных відаў прадукцыі галіны машынабудавання ў 2020 годзе:
збожжаўборачныя камбайны - 1 135 штук (рост у 1,8 раза**);
тралейбусы - 193 штукі (у 1,5 раза);
тэлевізары - 1 374,4 тыс. штук (у 1,3 раза);
легкавыя аўтамабілі - 21,3 тыс. штук (на 4,2%);
аўтобусы - 1 349 штук (на 6,3%).
Прадукцыя беларускага машынабудавання ў 2020 годзе пастаўлялася на рынкі 147 краін, экспарт склаў $5 637,4 млн, што на 4,1% менш, чым у 2019-м.
* У параўнанні з 2019 годам у супастаўных цэнах.
** У параўнанні з 2019 годам.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.