Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
18 кастрычніка 2019, 10:18

Машынабудаванне Беларусі

Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.

Індэкс прамысловай вытворчасці ў студзені-жніўні 2019 года*:

транспартныя сродкі і абсталяванне - 114,4%;

электраабсталяванне - 107,8%;

вылічальная, электронная і аптычная апаратура - 95,9%;

машыны і абсталяванне, не ўключаныя ў іншыя групоўкі, - 94,4%.

У 2018 годзе выраблена прадукцыі машынабудавання на суму Br15,8 млрд, або 109,9% у супастаўных цэнах да ўзроўню 2017-га.

Вытворчасць асобных відаў прадукцыі галіны машынабудавання ў 2018 годзе:

легкавыя аўтамабілі - 11,1 тыс. штук (павялічылася ў 2,9 раза**);

тэлевізары - 597 тыс. штук (у 1,7 раза);

кар'ерныя самазвалы - 1098 штук (на 31,2%);

аўтобусы - 1,6 тыс. штук (на 27,6%);

тралейбусы - 127 штук (на 24,5%);

бытавыя пральныя машыны - 185,6 тыс. штук (на 21,9%);

ліфты - 14,5 тыс. штук (на 20,4%);

прычэпы і паўпрычэпы - 2,6 тыс. штук (на 14,6%);

грузавыя аўтамабілі - 6,5 тыс. штук (на 11,1%).

Прадукцыя беларускага машынабудавання ў 2018 годзе пастаўлялася на рынкі 152 краін, экспарт склаў $5657,3 млн, што на 5,1% больш, чым у 2017-м.

* У параўнанні са студзенем-жніўнем 2018 года ў супастаўных цэнах.

** У параўнанні з 2017-м.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі