ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 17 красавіка 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
24 лютага 2021, 15:40

Маладзёжная сталіца Беларусі 2021 года

Маладзёжная сталіца Беларусі 2021 года

У Гродне з 24 па 26 лютага адбудзецца рэспубліканскае свята "Гродна - маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь - 2021".

Маладзёжная сталіца - гэта статус, які прысуджаецца гораду тэрмінам на адзін год, на працягу якога горад атрымлівае магчымасць прадэманстраваць сваю прыхільнасць да сучаснай маладзёжнай культуры, лепшыя практыкі па развіцці сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай актыўнасці моладзі.

Штогод праграма свята ўключае шэраг мерапрыемстваў:

урачыстую цырымонію ўручэння сімвалічнага ключа,

уручэнне падзяк,

рэспубліканскі студэнцкі форум,

цырымонію ўскладання кветак,

адкрыты дыялог з удзелам міністра адукацыі,

інтэрактыўныя і дыскусійныя пляцоўкі.

У 2021 годзе статус маладзёжнай сталіцы атрымлівае Гродна.

2016 - першай маладзёжнай сталіцай Беларусі стаў горад Баранавічы,

2017 - Полацк,

2018 - Магілёў,

2019 - Орша,

2020 - Пінск.

Крыніца: Міністэрства адукацыі.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі