
Маёнтак беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы - адно з самых прыгожых месцаў яго пражывання.
Маёнтак адкрыты 16 снежня 2003 г., займае амаль 15 га.
Дзед Мароз круглы год сустракае гасцей у маёнтку (для кожнай пары года падрыхтавана рознае адзенне).
Традыцыйна ў першую суботу снежня праходзіць свята "Белавежская казка": у сядзібу вяртаюцца Снягурачка, Матухна-Зіма і яе дочкі - Завея, Сцюжа і Мяцеліца. Гэтай падзеяй у пушчы адкрываецца зімовы сезон.
За год у маёнтак прыходзіць ад 15 да 20 тыс. пісем. Штогод яго наведваюць каля 150 тыс. чалавек.
Шматлікія драўляныя кампазіцыі, ажурная разьба будынкаў маёнтка створаны беларускімі майстрамі.
У маёнтку размешчаны:
домік Дзеда Мароза,
церам Снягурачкі,
скарбніца (захоўваюцца пісьмы і падарункі ад дзяцей),
чароўны млын,
паляна Дванаццаці месяцаў,
віцязі-дрэвы Дуб Дубовіч і Вяз Вязавіч,
музей ледзянога побыту і іншыя.
Белавежская пушча - нацыянальны парк, адна з адметных мясцін Беларусі.
Уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Першыя пісьмовыя згадванні пра пушчу датуюцца 983 г.
Займае плошчу 150 тыс. га.
Крыніца: ДПУ "Нацыянальны парк "Белавежская пушча", адкрытыя крыніцы.