
Лес - адно з самых значных прыродных багаццяў Беларусі.
Усе лясы ў рэспубліцы - выключна ўласнасць дзяржавы.
Агульная плошча зямель ляснога фонду ў Беларусі - 9,7 млн га.
Запас драўніны на пні - 1,9 млрд куб.м.
Сярэдні ўзрост насаджэнняў - 56 гадоў.
На 1 жыхара краіны прыпадае каля 1 га пакрытых лесам зямель.
Лясістасць тэрыторыі рэспублікі - 40,1% ад агульнай тэрыторыі краіны.
Лясістасць па абласцях (у % ад агульнай тэрыторыі рэгіёна)*:
- Гомельская - 47,1%,
- Віцебская - 41%,
- Мінская - 38,4%,
- Магілёўская - 38,2%,
- Брэсцкая - 36,2%,
- Гродзенская - 35,2%.
Найбольшая лясістасць у Расонскім раёне Віцебскай вобласці (71,3%).
Лесааднаўленне ў Беларусі:
у 2020 годзе ў 78 гадавальніках лясгасаў вырашчана 374,2 млн шт. стандартнага пасадачнага матэрыялу.
*Даныя за 2018 год.
Крыніца: Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.