Лясны фонд Беларусі - больш за 9,6 млн га*.
Пакрытыя лесам землі - 8,3 млн га (0,88 га на чалавека).
Агульны запас лясных насаджэнняў - 1,8 млрд куб.м.
Сярэдні ўзрост насаджэнняў - 56 гадоў.
Ад агульнай плошчы ляснога фонду:
39% - ахоўныя, прыродаахоўныя, рэкрэацыйна-аздараўленчыя лясы,
61% - эксплуатацыйныя лясы.
Лясістасць - 39,9% ад агульнай тэрыторыі краіны.
Лясістасць па абласцях (у працэнтах ад агульнай тэрыторыі рэгіёна):
Гомельская - 46,6%,
Віцебская - 41,3%,
Мінская - 38,4%,
Магілёўская - 38,4%,
Брэсцкая - 36,4%,
Гродзенская - 35,7%.
Найбольшая лясістасць - у Расонскім раёне Віцебскай вобласці (71,3%).
Лесааднаўленне ў Беларусі**:
у гадавальніках лясгасаў*** вырашчана амаль 375 млн шт. стандартнага пасадачнага матэрыялу, у тым ліку 21,4 млн з закрытай каранёвай сістэмай;
плошча лесааднаўлення і лесаўзвядзення - 49,2 тыс. га;
насеннем драўняных і кустовых парод у гадавальніках было засеяна 180,5 га, з іх палепшаным насеннем - 51 га.
*Даныя 2019 года.
**Даныя 2020 года.
***78 пастаянных гадавальнікаў у сістэме Мінлясгаса.
Крыніца: Міністэрства лясной гаспадаркі, Нацыянальны статыстычны камітэт.