Лясны фонд Беларусі складае амаль 9,7 млн га.
Агульны запас драўніны на пні - 1,8 млрд куб.м.
Сярэдні ўзрост насаджэнняў - 56 гадоў.
Ад агульнай плошчы ляснога фонду:
40% - ахоўныя, прыродаахоўныя лясы,
60% - эксплуатацыйныя лясы.
Лясістасць тэрыторыі рэспублікі - 40,1% ад агульнай тэрыторыі краіны.
Лясістасць па абласцях (у працэнтах ад агульнай тэрыторыі рэгіёна)*:
Гомельская - 46,4%,
Віцебская - 41,1%,
Мінская - 38,2%,
Магілёўская - 38,0%,
Брэсцкая - 36,4%,
Гродзенская - 35,7%.
Найбольшая лясістасць - у Расонскім раёне Віцебскай вобласці (71,3%).
Лесааднаўленне ў Беларусі**:
у пітомніках лясгасаў*** вырашчана 374,2 млн шт. стандартнага пасадачнага матэрыялу,
закладзена амаль 46,7 тыс. га новых лясоў.
*Даныя 2019 года.
**У 2020 годзе.
***78 пастаянных пітомнікаў у сістэме Мінлясгаса.
Крыніца: Міністэрства лясной гаспадаркі, Нацыянальны статыстычны камітэт.