XXXI Мінскі міжнародны кінафестываль (ММКФ) "Лістапад" пройдзе з 31 кастрычніка па 7 лістапада 2025 года.Слоган - "Гісторыя, што мяняе погляд".
У рамках кінафестывалю - восем конкурсных праграм:
- конкурс ігравога кіно;
- конкурс неігравога кіно;
- конкурс фільмаў "Кіно маладых";
- конкурс анімацыйнага кіно;
- конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзiк";
- конкурс нацыянальных кінашкол;
- нацыянальны конкурс;
- конкурс кароткаметражных фільмаў.
Фільмам адкрыцця фестывалю стане беларуская спартыўная драма "Пераломны момант".
У афішы "Лістапада" - 157 карцін з 41 краіны.
Усяго было пададзена больш за 3,6 тыс. заявак са 120 краін.
Конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзiк" стартуе ў кінатэатры "Піянер" 1 лістапада. На конкурсе будуць прадстаўлены 6 фільмаў з 5 краін.
Пляцоўкі XXXI ММКФ:
- Палац Рэспублікі (адкрыццё "Лістапада"); кінатэатр "Масква" (закрыццё);
- кінатэатры "Перамога", "Піянер", "Цэнтральны", "Беларусь".
ММКФ "Лістапад" - самая значная падзея ў сферы кіно ў Беларусі. Першы кінафорум прайшоў у Мінску ў 1994 годзе.
Крыніцы: дырэкцыя кінафестывалю "Лістапад".
