
XXVIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" (4-11 лістапада 2022 г.)
Слоган - "Сапраўдныя каштоўнасці".
У рамках XXVIII ММКФ - чатыры конкурсныя праграмы:
- асноўны конкурс ігравога кіно,
- асноўны конкурс дакументальнага кіно,
- асноўны конкурс анімацыйнага кіно (упершыню),
- конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лiстападзiк".
Усяго на фестываль пададзена 1360 заявак з 89 краін.
У конкурсную праграму XXVIII ММКФ увайшла наступная колькасць карцін па жанрах:
ігравое кіно - 10,
анімацыйнае кіно - 50,
дакументальнае кіно - 13,
"Лістападзік" - 9.
У афішы "Лістапада" - каля 100 карцін*. Пройдзе таксама Дзень беларускага кіно.
Пляцоўкі XXVIII ММКФ:
- кінатэатры Мінска:
"Масква" (адкрыццё і закрыццё "Лістапада"),
"Піянер" (адкрыццё "Лiстападзiка"),
"Цэнтральны",
"Дом кіно",
"Беларусь",
- кінатэатры ў рэгіёнах (больш за 30 гарадоў).
ММКФ "Лістапад" - самая буйная падзея ў сферы кіно ў Беларусі. Першы кінафорум прайшоў у Мінску ў 1994 годзе.
*разам з пазаконкурснай праграмай і "Залатой калекцыяй" краін СНД.
Крыніца: Міністэрства культуры, дырэкцыя кінафестывалю "Лістапад".