Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
19 лістапада 2021, 19:15

"Лістапад-2021"

XXVII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" праходзіць у Мінску з 20 па 26 лістапада пад слоганам "Кіно - сімфонія адзінства".

Конкурсная праграма ММКФ "Лістапад" складаецца з чатырох секцый:

- асноўны конкурс ігравога кіно;

- асноўны конкурс дакументальнага кіно;

- конкурс маладзёжнага кіно "Кіно маладых";

- конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лiстападзiк".

Усяго дырэкцыя фестывалю атрымала 273 заяўкі з 54 краін. Сярод іх Расія, Украіна, Азербайджан, Грузія, Сербія, краіны Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі.

У конкурсную праграму ўвайшлі карціны: ігравое кіно - 13, конкурс "Кіно маладых" - 23, асноўны конкурс дакументальнага кіно - 17, "Лістападзік" - 14.

Пазаконкурсная праграма "Лiстапада" будзе прысвечана 50-годдзю беларускай анімацыі і юбілею класіка айчыннага кіно Віктара Турава.

Плануюцца таксама майстар-класы, творчыя сустрэчы і вялікі круглы стол па пытаннях кінематаграфіі.

Старшыні журы конкурсаў:

- ігравое кіно - вядомы расійскі рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст Рэнат Даўлецьяраў;

- дакументальнае кіно - дырэктар тэлеканала "Беларусь 3" Наталля Марынава;

- "Лiстападзiк" - заслужаны дзеяч мастацтваў Узбекістана Юсуп Разыкаў;

- "Кіно маладых" - рэжысёр і прадзюсар з Расіі Аляксей Цяльноў.

Самыя ганаровыя ўзнагароды фестывалю - Гран-пры "Золата Лiстапада" за лепшы фільм, Гран-пры "За лепшы дакументальны фільм", прыз "Залаты "Лістападзік" за лепшы фільм, лепшы фільм конкурсу імя кінарэжысёра В.Турава.

Пляцоўкі форуму: "Масква" (адкрыццё і закрыццё), "Беларусь", "Цэнтральны", "Піянер", "Дом кіно".

Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" - самая вялікая і статусная падзея ў сферы кіно ў Беларусі. Першы кінафорум прайшоў у Мінску ў 1994 годзе.

Крыніца: Міністэрства культуры.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі