Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
Уся інфаграфіка
"Лістапад-2019"

"Лістапад-2019"

01.11.2019 | 11:28

XXVI Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе ў Мінску з 1 па 8 лістапада пад слоганам "Да радасці".

Конкурсная праграма ММКФ "Лістапад" складаецца з чатырох секцый:

- ігравое кіно (асноўны конкурс і конкурс дэбютных фільмаў "Маладосць на маршы");

- дакументальнае кіно (асноўны конкурс і конкурс нацыянальных кінашкол);

- конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лiстападзiк";

- нацыянальны конкурс (уключае ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя фільмы).

Усяго ў фестывалі прымуць удзел 154 карціны з 50 краін. У конкурсную праграму ўвайшлі карціны: ігравое кіно - 12, конкурс "Маладосць на маршы" - 12, асноўны конкурс дакументальнага кіно - 13, конкурс нацыянальных кінашкол - 22, "Лістападзік" - 8, нацыянальны конкурс - 11.

На ММКФ "Лістапад" працуе сем складоў міжнароднага журы. Самыя ганаровыя ўзнагароды фестывалю - Гран-пры "Золата Лiстапада" за лепшы фільм, Гран-пры "За лепшы дакументальны фільм", прыз "Залаты "Лістападзік" за лепшы фільм, прыз міжнароднага журы кінапрэсы FIPRESCI.

Фільм адкрыцця - "Бацька" (Балгарыя, Грэцыя), рэж. К.Грозева і П.Вылчанаў.

Фільм закрыцця (па-за конкурсам) - "Непрыметнае жыццё Эўрыдыкі" (Бразілія, Германія), рэж. К.Айнуз.

Упершыню на фестывалі пакажуць фільмы з Судана і Сенегала.

Пляцоўкі форуму: кінатэатры "Цэнтральны", "Піянер", "Масква" (адкрыццё і закрыццё), "Беларусь", Falcon Club Буцік Кіно, Silver Screen у Galileo і Музей гісторыі беларускага кіно.

Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" - самая вялікая і статусная падзея ў сферы кіно ў Беларусі. Першы кінафорум прайшоў у Мінску ў 1994 годзе.

Крыніца: прэс-цэнтр кінафестывалю "Лістапад".

Топ-навіны

Кунцэвіч: роля рэгіянальных СМІ ў фарміраванні інфармацыйнага парадку дня ўзрастае
У рабоце па сацыялізацыі інвалідаў павінен забяспечвацца комплексны падыход - Петрышэнка
Русы вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці
Эксперты расказалі, хто і чаму спрабуе хайпануць у аналітыцы
Закон аб аператыўна-вышуковай дзейнасці ў Беларусі мадэрнізуюць з улікам развіцця ІТ
Дэпутаты плануюць вярнуцца да пытанняў карэкціроўкі Падатковага кодэкса
Сусветны банк падрыхтуе прапановы па стварэнні кластараў у сферы АПК Беларусі
Мінгарвыканкам і аблвыканкамы правядуць 14 снежня прамыя тэлефонныя лініі
Першыя ёлачныя базары пачнуць працаваць у Беларусі 20 снежня
Лукашэнка і Мядзведзеў абмеркавалі далейшую работу па інтэграцыйным парадку дня і развіцці супрацоўніцтва
Беларусь і Егіпет маюць намер паглыбіць прамысловую кааперацыю
Беларусь і Польшча могуць атрымаць больш выгады ад свайго суседства - Калтовіч
Удасканальваецца дзяржрэгуляванне ў галіне абароны інфармацыі
Спецфонд Прэзідэнта выдзеліць каля Br157 тыс. на падтрымку таленавітай моладзі
Парламенцкая дэлегацыя В'етнама наведае Беларусь 12-14 снежня
Рапота: ад медыцыны да асваення Арктыкі - перспектыўныя тэмы супрацоўніцтва ў СД
Восем беларускіх ініцыятыў для падтрымкі бізнесу ў рэгіёнах атрымаюць па $110 тыс. ад праекта ЕС-ПРААН
Урад разлічвае развіваць у Беларусі праграму актыўнага даўгалецця пры падтрымцы ЮНФПА
Беларусь перамагла Аўстрыю ў матчы маладзёжнага ЧС па хакеі ў Мінску
У лістападзе падаражэлі перац і грэчка, патаннелі - капуста і ікра