Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
01 лістапада 2018, 15:40

Лістапад-2018

XXV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лiстапад" пройдзе ў Мінску з 2 па 9 лістапада пад слоганам "Пазнаючы белы свет" і будзе прысвечаны вядомаму рэжысёру Кіры Муратавай.

Конкурсная праграма "Лістапада" складаецца з чатырох секцый:

ігравое кіно (асноўны конкурс і конкурс дэбютных фільмаў "Маладосць на маршы");

дакументальнае кіно (асноўны конкурс і конкурс нацыянальных кінашкол);

конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лiстападзiк";

нацыянальны конкурс (ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя фільмы).

У фестывалі прымуць удзел 167 карцін з 48 краін.

У конкурсную праграму ўвайшло карцін:

ігравое кіно - 12,

конкурс "Маладосць на маршы" - 11,

асноўны конкурс дакументальнага кіно - 13,

"Лістападзік" - 6,

нацыянальны конкурс - 18.

Фільм адкрыцця (па-за конкурсам) - меладрама "Халодная вайна" (Польшча) Паўла Паўлікоўскі.

Фільм закрыцця (па-за конкурсам) - камедыя "Падзенне амерыканскай імперыі" (Канада) Дэні Аркана.

Упершыню ў час кінафоруму будуць паказаны фільмы з ПАР і Кеніі.

Пляцоўкі форуму:

"Цэнтральны", "Мір", "Піянер", "Масква" (адкрыццё і закрыццё), "Беларусь", Falcon Club Буцік Кіно і Музей гісторыі беларускага кіно.

Крыніца: прэс-цэнтр кінафестывалю "Лістапад".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі