Сцяг Нядзеля, 14 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
28 мая 2024, 16:20

Лічбавае развіццё Беларусі

Лічбавае развіццё Беларусі Згодна з Глабальным інавацыйным індэксам* за 2023 год Беларусь займае

22-е месца сярод 132 дзяржаў па паказчыку "Доступ да ІКТ"**,

28-е месца па паказчыку "Выкарыстанне ІКТ".

У Беларусі створана развітая сетка перадачы даных, цэнтры іх захоўвання і апрацоўкі, механізмы ідэнтыфікацыі, сістэмы анлайн-плацяжоў, сучасныя электронныя сэрвісы і сродкі абароны інфармацыі.

Па выніках першага квартала 2024 года:

мабільнай сеткай стандарту LTE (4G) ахоплена 99% насельніцтва,

колькасць мабільных падключэнняў - 120,5% ад агульнай колькасці насельніцтва,

доступ у інтэрнэт маюць 89,5% дамашніх гаспадарак.

У справаздачы ААН па электронным урадзе за 2022 год па субіндэксе чалавечага капіталу Беларусь уваходзіць у топ-30 краін са 193.

Штогод у Беларусі праходзіць міжнародны ІКТ-форум ТІБО, які аб'ядноўвае прадстаўнікоў навукі, бізнесу і дзяржаўных структур з розных краін свету.

* Апублікаваны Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці.

** Доступ да інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) уяўляе зводны індэкс, які прысвойвае вагавыя каэфіцыенты 4 паказчыкам (па 25% кожнаму):

- працэнт насельніцтва, ахопленага мабільнымі сеткамі (не менш за 3G, як мінімум LTE/WiMAX);
- колькасць абанентаў мабільнай сотавай сувязі на 100 жыхароў;
- міжнародная прапускная здольнасць Інтэрнэту (біт/с) на аднаго інтэрнэт-карыстальніка;
- працэнт дамашніх гаспадарак, якія маюць доступ у Інтэрнэт.

Крыніца: Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі