
Укараненне і развіццё лічбавых тэхналогій - важны складнік устойлівага развіцця грамадства і эканамічнага росту.
Беларусь - лідар па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) у СНД.
У краіне створана развітая сетка перадачы даных, а таксама цэнтры іх захоўвання і апрацоўкі, механізмы ідэнтыфікацыі, сістэмы анлайн-плацяжоў, сучасныя электронныя сэрвісы і сродкі абароны інфармацыі.
Па выніках 2022 г. у структуры ВУП Беларусі ўдзельная вага галіны сувязі склала 6,6%, у тым ліку:
інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання - 5%,
дзейнасць у галіне тэлекамунікацый - 1,4%,
паштовая сувязь - 0,2%.
Дынаміка тэмпу росту экспарту тэлекамунікацыйных паслуг - 123,8%.
У справаздачы ААН па электронным урадзе за 2022 год па субіндэксе чалавечага капіталу Беларусь уваходзіць у топ-30 краін са 193.
Для даведкі:
Штогод у Беларусі праходзіць міжнародны ІКТ-форум ТІБО.
ТІБО-2023 (18-21 красавіка, МКСК "Мінск-Арэна") уключае:
спецыялізаваную выстаўку (больш за 260 удзельнікаў);
дзелавую праграму (V Еўразійскі лічбавы форум, III Форум "Лічбавая эканоміка", VI Беларускі ІКТ-саміт, усяго каля 35 мерапрыемстваў).
Крыніца: Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.-0-