Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
18 студзеня 2022, 12:18

Купанне на Вадохрышча

Традыцыйна ў свята Хрышчэння Гасподняга, 19 студзеня, узрастае колькасць жадаючых акунуцца ў палонку.

Важна ведаць умовы, пры якіх павінна праходзіць акунанне:

прысутнасць медработнікаў,

глыбіня вадаёма - да 1,8 м,

месца для купання павінна быць абгароджана.

Пры сабе неабходна мець:

тэрмас з чаем,

цёплы халат з капюшонам,

сланцы або тапачкі,

турыстычны дыванок,

ручнік.

Нельга акунацца ў палонку:

пры наяўнасці захворванняў сардэчна-сасудзістай, нервовай сістэмы, хранічных запаленчых працэсаў;

дзецям да 3 гадоў;

цяжарным.

Рэкамендуецца:

перад купаннем зрабіць размінку, расцерці цела;

акунацца вельмі асцярожна (каб кантраст тэмператур не справакаваў спазм);

знаходзіцца ў вадзе не больш як 1 мінуту;

акунацца па шыю (каб пазбегнуць спазма сасудаў галаўнога мозга);

не ныраць галавой наперад;

пасля купання расцерціся ручніком, апрануць сухое адзенне, выпіць гарачага чаю.

У Мінску і наваколлі месцы для купання пад наглядам ратавальнікаў і ўрачоў абсталююць на выратавальных станцыях:

Вяча (Мінскі раён, в. Пільніца),

Дразды (г.Мінск, вул. Веснінка, 2а),

Заслаўе-2 (Мінскі раён, Мінскае мора, в.Зарэчча),

Камсамольскае возера (г.Мінск, вул. Прагрэсіўная, 29а),

Крыніца (Мінскі раён, в. Зарэчча),

Пціч (Мінскі раён, в. Воўкавічы),

Цнянская (раён вул. Кальцова).

Урачыстае адкрыццё вадохрышчанскіх купанняў адбудзецца 18 студзеня ў 18.00 на выратавальнай станцыі "Дразды".

Акунуцца ў палонку можна будзе з 18.00 18 студзеня па 20 студзеня.

На ўсіх выратавальных станцыях прадаўжаецца мантаж купелей з лесвіцамі. Пад іх памер будзе выразана палонка, затым канструкцыя апусціцца ў ваду, каб людзям было зручна спускацца.

З 18 студзеня на ўсіх пляцоўках будуць арганізаваны пункты абагравання з чаем, палявая кухня і выязны гандаль.

Крыніца: Міністэрства аховы здароўя Беларусі, МНС, АСВОД.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі