Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
17 студзеня 2020, 12:24

Купанне на Вадохрышча

Купанне на Вадохрышча

Традыцыйна на свята Хрышчэння Гасподняга (Вадохрышча), 19 студзеня, узрастае колькасць жадаючых акунуцца ў палонку.

Калі прыйдуць маразы, на вадаёмах прасякуць майны, у адваротным выпадку гараджане змогуць проста акунуцца паблізу выратавальных станцый.

Важна ведаць умовы, пры якіх павінна адбывацца акунанне:

прысутнасць медработнікаў,

глыбіня вадаёма - да 1,8 м, месца для купання павінна быць абгароджана.

Пры сабе неабходна мець:

тэрмас з чаем,

цёплы халат з капюшонам,

сланцы або тапачкі,

турыстычны дыванок,

ручнік.

Нельга акунацца ў палонку:

пры наяўнасці захворванняў сардэчна-сасудзістай, нервовай сістэмы, хранічных запаленчых працэсаў;

дзецям да 3 гадоў;

цяжарным.

Рэкамендуецца:

перад купаннем зрабіць размінку, расцерці цела;

акунацца вельмі асцярожна (каб кантраст тэмператур не справакаваў спазм);

знаходзіцца ў вадзе не больш за 1 мінуту;

акунацца па шыю (каб пазбегнуць спазмаў сасудаў галаўнога мозга);

не ныраць галавой наперад;

пасля купання расцерціся ручніком, апрануць сухое адзенне, выпіць гарачы чай.

У Мінску і наваколлі месцы для купання пад наглядам выратавальнікаў і ўрачоў абсталююць на вадасховішчах;

Вяча (в.Пільніца, 23 км ад МКАД);

Дразды (вул.Веснінка, 2а);

Мінскае мора (в.Зарэчча, 7 км ад МКАД);

Мінскае мора (в.Качына, вул.Вакзальная, 10, 7 км ад МКАД);

Камсамольскае возера (вул.Прагрэсіўная, 29а);

Цнянскае (раён вул.Кальцова);

Крыніца (в.Зарэчча, 6 км ад МКАД);

Пціч (в.Воўкавічы, 5 км ад МКАД).

Крыніцы: Міністэрства аховы здароўя, МНС, АСВОД

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі