Рэспубліканская акцыя "Культурная сталіца Беларусі" праводзіцца з 2010 года.
Мэта акцыі - папулярызацыя дасягненняў нацыянальнай культуры, прэзентацыя самабытнасці гарадоў і рэгіёнаў, іх турыстычнай прывабнасці.
Культурнай сталіцай Беларусі - 2022 аб'яўлена Орша.
З гісторыі горада Оршы
1067 г. - першыя летапісныя звесткі ў "Аповесці мінулых гадоў".
З 1560 г. - цэнтр павета, які існаваў у ХVI-ХХ стст.
1620 г. - горад атрымаў магдэбургскае права.
1890 г. - налічвалася 15 прамысловых прадпрыемстваў.
У пачатку XX ст. у горадзе 9 навучальных устаноў, бібліятэкі, 2 кніжныя магазіны, друкарня, фотаатэлье.
У Оршы ставіў спектаклі найстарэйшы ў Беларусі тэатральны гурток. Працаваў гарадскі тэатр "Мадэрн".
Орша сучасная
Плошча - 38,9 кв.км.
Насельніцтва - 108,1 тыс. чалавек (на 04.2020 г.).
На тэрыторыі Аршанскага раёна 93 помнікі гісторыі і культуры, мноства помнікаў прыроды.
Вядомыя аб'екты культуры, гісторыі, архітэктуры:
былы езуіцкі калегіум,
гарадская мастацкая галерэя В.Грамыкі,
музей У.Караткевіча,
дом Я.Купалы (філіял літаратурнага музея "Ляўкі"),
этнаграфічны музей "Млын",
замчышча "Пятроўскі вал",
замак "Белы Ковель".
Крыніцы: Аршанскі райвыканкам