
У сферы культуры функцыянуе каля 6 тыс. дзяржаўных арганізацый*:
2536 клубаў,
2552 публічныя бібліятэкі,
150 музеяў,
49 тэатральна-відовішчных арганізацый (у тым ліку 28 тэатраў, 19 канцэртных арганізацый, 2 цыркі),
12 паркаў,
5 заапаркаў,
12 метадычных цэнтраў народнай творчасці.
У Беларусі дзейнічае трохузроўневая сістэма падрыхтоўкі кадраў, якая ўключае:
405 дзіцячых школ мастацтваў,
20 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі,
3 установы вышэйшай адукацыі.
Са сродкаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы моладзі ў 2020 годзе выдзелена Br0,2 млн на заахвочванне 330 прадстаўнікоў таленавітай моладзі і 24 калектываў мастацкай творчасці.
З удзелам клубных фарміраванняў праводзіцца больш за 120 тыс. канцэртаў і спектакляў, больш за 45 тыс. тэатралізаваных народных свят і абрадаў, больш за 40 тыс. выстаў твораў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Культурнае абслугоўванне сельскіх населеных пунктаў, якія не маюць стацыянарных устаноў культуры, ажыццяўляюць 106 аўтаклубаў.
* Тут і далей даныя на 1 студзеня 2021 года.
Крыніца: Міністэрства культуры