Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
11 мая 2018, 14:37

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" створаны ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі, мае статус асобнай тэрытарыяльнай адзінкі са спецыяльным прававым рэжымам, тэрмін дзеяння якога 50 гадоў. Для рэалізацыі праекта створана СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка".

Месца размяшчэння парка - Смалявіцкі раён, за 25 км ад Мінска, у непасрэднай блізкасці ад міжнароднага аэрапорта, чыгуначных пуцей, транснацыянальнай аўтамабільнай магістралі Берлін-Масква.

Плошча парка - 8 тыс. 48 га.

Тэрмін будаўніцтва - 30 гадоў.

Колькасць работнікаў - больш за 120 тыс. чалавек.

Прыярытэтныя напрамкі:

электроніка,

біямедыцына,

тонкая хімія,

машынабудаванне,

новыя матэрыялы,

лагістыка.

У бягучым годзе завершыцца інфраструктурнае ўладкаванне стартавай пляцоўкі плошчай 354 га.

Заяўлены аб'ём інвестыцый 34 рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" у 2018 годзе перасягне $1 млрд.

Да 2020 года плануецца стварыць больш за 6,5 тыс. рабочых месцаў.

Крыніцы: ДУ "Адміністрацыя індустрыяльнага парка "Вялікі камень", Мінэканомікі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі