Касмічная галіна Беларусі
Сёння на каляземнай арбіце:
БКА-1 - беларускі касмічны апарат дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Запушчаны 22 ліпеня 2012 года. Маса - 400 кг, тэрмін эксплуатацыі - 5 гадоў, прадоўжаны да 2018 года.
"Белінтэрсат-1" - першы беларускі тэлекамунікацыйны спадарожнік. Запушчаны 15 студзеня 2016 года. Маса - больш як 5,2 т, тэрмін эксплуатацыі - 15 гадоў. Будзе прадастаўляць поўны спектр сучасных паслуг спадарожнікавай сувязі ў Еўропе, Афрыцы і Азіі.
Міжнародная касмічная станцыя (МКС) - відэаспектральная апаратура беларускіх вучоных, для прагназавання і аналізу прыродных з'яў і тэхнагенных катаклізмаў.
Дзейнічаюць на тэрыторыі Мiнскай вобласцi:
Нацыянальная сістэма спадарожнікавай сувязі і вяшчання Беларусі. Уключае: наземны комплекс кіравання спадарожнікам "Белінтэрсат-1" і тэлепорт.
Цэнтр кіравання палётамі (ЦКП) БКА-1.
Эканамічны эфект:
Толькі праект БКА-1 даў магчымасць сэканоміць краіне каля $5-6 млн на атрыманні касмічнай інфармацыі, атрымаць на продажы тэхналогій выручку больш за $13 млн; аб'ём заказаў на тэхніку, якая была створана ў працэсе рэалізацыі праекта, перасягнуў $40 млн.
Крыніца: НАН Беларусі, Дзяржкамваенпрам.