Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
08 кастрычніка 2020, 15:32

Кантакты першага і другога ўзроўняў пры COVID-19

Каранавірус COVID-19 - узбуджальнік віруснай інфекцыі, выклікае інтаксікацыю арганізма і праблемы з дыхальнай і стрававальнай сістэмамі.

Да кантактаў першага ўзроўню належаць асобы, якія мелі цесны кантакт:

- з асобай, якая мае інфекцыю COVID-19, на працягу 4 дзён да і 10 дзён пасля з'яўлення ў яе сімптомаў захворвання;

- з асобай, якая мае інфекцыю COVID-19 у бессімптомнай форме, на працягу 4 дзён да і 10 дзён пасля даты забору матэрыялу для даследавання на інфекцыю COVID-19.

Цесным лічыцца кантакт на працягу не менш як 15 хвілін на адлегласці менш як 1 м без выкарыстання сродкаў індывідуальнай аховы органаў дыхання.

Да кантактаў другога ўзроўню належаць дзеці ва ўзросце да 10 гадоў, якія наведваюць установы дашкольнай або агульнай сярэдняй адукацыі, якія мелі магчымы кантакт:

- з асобай, якая мае інфекцыю COVID-19, на працягу 4 дзён да і 10 дзён пасля з'яўлення ў яе сімптомаў захворвання;

- з асобай, якая мае інфекцыю COVID-19 у бессімптомнай форме, на працягу 4 дзён да і 10 дзён пасля даты забору матэрыялу для даследавання на інфекцыю COVID-19;

- па месцы выхавання (вучобы).

Магчымым лічыцца кантакт на адлегласці ад 1 м да 2 м без выкарыстання сродкаў індывідуальнай аховы органаў дыхання.

Крыніца: пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 2 кастрычніка 2020 года №81.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі