Штогод 15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - Асноўны закон краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноватворныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін.
Прыняцце Асноўнага закона - адна з важнейшых падзей у сучаснай гісторыі беларускага народа.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 1994 года дзейнічае са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах:
- 24 лістапада 1996 года,
- 17 кастрычніка 2004 года,
- 27 лютага 2022 года.
Цяпер Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь змяшчае 9 раздзелаў, 9 глаў і 156 артыкулаў.
Канстытуцыя ўвасобіла ў сабе пераемнасць шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, замацавала асновы беларускай мадэлі развіцця.
Крыніцы: з адкрытых крыніц