
15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Канстытуцыя краіны - прававы фундамент для ўстойлівага развіцця грамадства і дзяржавы.
Канстытуцыя мае вышэйшую юрыдычную сілу.
Прыняцце Асноўнага закона - адна з важнейшых падзей у сучаснай гісторыі беларускага народа.
Канстытуцыя Беларусі ад 15 сакавіка 1994 года ўдасканальвалася ў адпаведнасці са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах:
24 лістапада 1996 года,
17 кастрычніка 2004 года,
27 лютага 2022 года.
15 сакавіка 2022 года ўступае ў сілу абноўленая Канстытуцыя Беларусі, прынятая на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага гэтага года.
Канстытуцыя ўвасобіла ў сабе пераемнасць шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, замацавала асновы беларускай мадэлі развіцця.
Крыніцы: з адкрытых крыніц.