
ЦВК Беларусі зацверджаны каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі
Асноўныя пункты (вытрымкі з плана).
25 студзеня* - утварэнне тэрытарыяльных камісій па рэферэндуме (абласных, Мінскай гарадской, раённых, гарадскіх, раённых у гарадах).
1 лютага * - утварэнне ўчасткаў для галасавання.
6 лютага* - утварэнне ўчастковых камісій.
16 лютага* - накіраванне ўдзельнікам рэферэндуму паведамленняў аб часе і месцы галасавання.
21 лютага - правядзенне праверкі гатоўнасці тэрытарыяльных і ўчастковых камісій да работы ў дзень рэферэндуму.
22 - 26 лютага - датэрміновае галасаванне.
27 лютага - Дзень рэферэндуму.
Рашэнне, прынятае рэспубліканскім рэферэндумам, уступае ў сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання, мае абавязковую сілу і з'яўляецца неад'емнай часткай Канстытуцыі Беларусі.
* Не пазней.
Крыніца: ЦВК Беларусі.