Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
18 мая 2018, 10:00

Каляндар выпускніка-2018

Каляндар выпускніка-2018

30 мая - апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў;

1-9 чэрвеня - выпускныя экзамены за 9-я і 11-я класы;

9-10 чэрвеня - выпускныя вечары для вучняў 11-х (12-х) класаў;

2 мая - 1 чэрвеня - рэгістрацыя на ЦТ (30 чэрвеня - 3 ліпеня - рэгістрацыя на ЦТ у рэзервовыя дні);

12 чэрвеня - 2 ліпеня - асноўны этап ЦТ (6, 8 і 10 ліпеня - рэзервовыя дні ЦТ).

Важна: абітурыенты могуць здаваць ЦТ па чатырох прадметах. Тэрмін дзеяння сертыфікатаў - два гады.

Тэрміны прыёму дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі (УВА):

12-17 ліпеня - на бюджэтныя месцы і для навучання на платнай аснове,

15 лістапада - 5 снежня - на завочную форму ў ВНУ сельгаспрофілю;

на платнай аснове без здачы ўступных іспытаў ва УВА:

12-31 ліпеня - у сілавыя УВА,

12 ліпеня - 2 жніўня - у творчыя УВА,

12 ліпеня - 4 жніўня - у іншыя УВА;

12-14 ліпеня могуць падаць дакументы выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці.

Тэрміны прыёму дакументаў на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі (ССА):

20 ліпеня - 16 жніўня* - на ўсе формы атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту або на платнай аснове,

1 кастрычніка - 30 лістапада - на ўсе формы атрымання адукацыі па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі і воднага транспарту.

Прыём дакументаў ва ўстановы прафтэхадукацыі:

15 чэрвеня - 20 жніўня - на дзённую і вячэрнюю формы навучання,

1-10 кастрычніка - на завочную форму навучання,

1 кастрычніка - 20 лістапада - па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі.

*Тэрміны заканчэння прыёму дакументаў адрозніваюцца ў залежнасці ад атрыманага ўзроўню адукацыі, неабходнасці здаваць уступны іспыт па спецыяльнасці.

Крыніца: Міністэрства адукацыі Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі