Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
06 снежня 2022, 14:39

Каляндар святочных і нерабочых дзён у Беларусі на 2023 год

У 2023 годзе нерабочымі днямі з'яўляюцца:

1 і 2 студзеня - Новы год

7 студзеня - Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае Раство)

8 сакавіка - Дзень жанчын

25 красавіка - Радаўніца (па календары праваслаўнай канфесіі)

1 мая - Свята працы

9 мая - Дзень Перамогі

3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)

7 лістапада - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

25 снежня - Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае Раство).

Перанос рабочых дзён у 2023 годзе*

24 красавіка (панядзелак) пераносіцца на суботу 29 красавіка. Днямі адпачынку будуць 22 (субота), 23 (нядзеля), 24 (панядзелак) і 25 (аўторак) красавіка - 4 дні.

8 мая (панядзелак) пераносіцца на суботу 13 мая. Днямі адпачынку будуць 6 (субота), 7 (нядзеля), 8 (панядзелак) і 9 (аўторак) мая - 4 дні.

6 лістапада (панядзелак) пераносіцца на суботу 11 лістапада. Днямі адпачынку будуць 4 (субота), 5 (нядзеля), 6 (панядзелак) і 7 (аўторак) лістапада - 4 дні.

Арганізацыі з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) могуць самастойна ўстанаўліваць іншы парадак пераносу рабочага дня.

*пастанова Савета Міністраў ад 1 лістапада 2022 года №739.

Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі