Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
28 лістапада 2019, 13:30

Калядны пост

Пост папярэднічае святу Нараджэння Хрыстовага і доўжыцца 40 дзён.

Пачатак: 28 лістапада.

Заканчэнне: 6 студзеня (Калядная куцця).

Народная беларуская назва: Піліпаўка.

Не прынята ўжываць у ежу: для свецкіх людзей ва ўсе дні посту - нічога мяснога, малочнага і яек.

Што можна ўжываць у ежу: рыбу, сухафрукты, хлеб, кашы, фрукты, агародніну, крыху віна.

Не рэкамендуецца: наведваць установы для забаў, расказваць анекдоты, займацца пустаслоўем.

Рэкамендуецца: маліцца, наведваць храмы і іншыя святыя мясціны, чытаць духоўную літаратуру; рабіць добрыя справы, ахвяраванні, бескарысліва дапамагаць людзям; абмежаваць спажыванне спіртных напіткаў, курэнне; менш злавацца, сварыцца, лаяцца. Таксама ў гэты перыяд нельга спраўляць вяселле - забаронена вянчанне, аднак хрышчэнне дзяцей праводзіцца незалежна ад посту.

Асноўныя царкоўныя святы ў час Каляднага посту:

4 снежня - Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы.

19 снежня - дзень свяціцеля Мікалая Цудатворца.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі