Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
03 студзеня 2020, 14:04

Калядны міжнародны турнір аматараў хакея

ХVI Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі пройдзе ў Мінску 3-7 студзеня 2020 года.

Цырымонія адкрыцця турніру адбудзецца 3 студзеня ў 17.30 у спарткомплексе "Чыжоўка-Арэна" (вялікая арэна).

У турніры прымуць удзел 12 каманд: зборныя Балкан, Балтыі і IIHF, дружыны з Германіі, Кітая, ААЭ, Расіі, ЗША, Украіны, Фінляндыі, Швейцарыі і каманда Прэзідэнта Беларусі.

Расклад гульняў:

3 студзеня

13:00 Украіна - Швейцарыя (вялікая арэна),

13:30 Кітай - ААЭ (малая арэна),

19:00 Беларусь - зборная IIHF (вялікая арэна),

19:30 зборная Балтыі - Германія (малая арэна);

4 студзеня

13:00 Расія - зборная Балтыі (вялікая арэна),

13:30 Фінляндыя - Украіна (малая арэна),

19:00 ЗША - Беларусь (вялікая арэна),

19:30 зборная Балкан - Кітай (малая арэна);

5 студзеня

13.00 Германія - Расія (малая арэна),

13:30 зборная IIHF - ЗША (вялікая арэна),

19:00 Швейцарыя - Фінляндыя (малая арэна),

19:30 ААЭ - зборная Балкан (вялікая арэна);

6 студзеня

Плэй-оф, пераможцы груп згуляюць у паўфінале ў 13.00 і 19.00 на вялікай арэне;

7 студзеня

13.00 матч за 3-е месца (вялікая арэна),

19:00 фінал (вялікая арена),

цырымонія закрыцця.

На папярэдняй стадыі спаборніцтваў удзельнікі падзелены на чатыры групы па тры каманды ў кожнай. Пераможцы груп выйдуць у паўфінал турніру.

Група А: Беларусь, зборная IIHF, ЗША;

група В: Кітай, ААЭ, зборная Балкан;

група С: Украіна, Швейцарыя, Фінляндыя;

група D: зборная Балтыі, Германія, Расія.

Упершыню ў гісторыі турніру выручка ад продажу білетаў на вячэрнія матчы, якія праходзяць на вялікай арэне, будзе накіравана на дабрачыннасць: сродкі пералічаць у ДУА "Мазырскі дзіцячы дом".

Крыніца: Федэрацыя хакея Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі