Сцяг Нядзеля, 18 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
11 красавіка 2025, 10:24

Якія абмежаванні для арэндных электрасамакатаў уведзены ў Мінску

Якія абмежаванні для арэндных электрасамакатаў уведзены ў Мінску У Мінску зменены абмежаванні па выкарыстанні арэндных сродкаў персанальнай мабільнасці (СПМ)*. Меры прыняты для гарантавання бяспекі іх карыстальнікаў, бяспекі руху.

Абмежаванне скорасці:

у межах першага кальца - да 15 км/гадз,
у межах другога - да 17 км/гадз,
на астатняй тэрыторыі ў межах МКАД - да 20 км/гадз.

Вызначаны 200 участкаў**, дзе скорасць перамяшчэння абмежавана да 7 км/гадз.

Да зон забароны для перамяшчэння на СПМ адносяцца:

установы адукацыі,
паркі, скверы,
станцыі метрапалітэна,
некаторыя ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі,
знакавыя месцы.

Колькасць арэндных электрасамакатаў у Мінску:

2023 г. - каля 7,5 тыс.,
2025 г. - 14,5 тыс.

Больш за 90% паездак на электрасамакатах з'яўляюцца транспартнымі (у мэтах перамяшчэння), а не забаўляльнымі. Сярэдняя паездка - 1,5 км.

Амаль 40% жыхароў сталіцы ў 2024 годзе хаця б раз скарысталіся арэндным электрасамакатам. Колькасць паездак - больш за 6,5 млн за сезон.

Арэнда электрасамакатаў дазволена толькі з 18 гадоў!

За апошні год колькасць ДТЗ з удзелам СПМ вырасла ў 1,8 раза, з удзелам арэндных СПМ - у 3,8 раза.

Для даведкі

З 2023 г. па рашэнні Мінгарвыканкама рэалізуецца пілотны праект па кіраванні бяспекай дарожнага руху пры ажыццяўленні камерцыйнай дзейнасці па пракаце СПМ.

У красавіку 2025 г. у рашэнне ўнесены змяненні ў правілы карыстання пракатнымі СПМ.

*Пракатнымі сродкамі персанальнай мабільнасці ў Мінску ў асноўным з'яўляюцца электрасамакаты.

**Участкі выбраны па выніках аналізу аварыйнасці за апошнія тры гады з улікам інтэнсіўнасці руху.

Крыніца: Мінгарвыканкам, УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі