
Мікраклімат жылых памяшканняў уключае многія параметры:
- тэмпература паветра,
- узровень вільготнасці,
- пастаянны паветраабмен,
- свежасць паветра,
- чыстата паветра.
Стандарт тэмпературы паветра - ад плюс 18 да плюс 24 градусаў*.
Для розных памяшканняў рэкамендуецца:
- пакой для сна - каля 18 градусаў цяпла,
- пакой з маленькімі дзецьмі - каля 23 градусаў,
- кухня - ад 19 да 21 градуса (з-за вялікай колькасці награвальных прыбораў),
- ванная - 24-26 градусаў (каб пазбегнуць сырасці).
Падтрымліваць мікраклімат у кватэрах дазваляе:
- уцяпленне кватэры для зніжэння цепласпажывання,
- уцяпленне дзвярэй і акон,
- закрытыя вокны і дзверы ў пад'ездзе,
- праветрыванне памяшканняў часцей, але на працягу некалькіх хвілін і пры шырока адкрытым акне або фортачцы,
- адкрытыя радыятары для бесперашкоднага распаўсюджвання цяпла па памяшканні.
Калі ў кватэры ніжэй за 18 градусаў цяпла або вышэй за 24 градусы, неабходна звярнуцца ў адзіную службу 115.
Важна: правілы размяшчэння градусніка пры замеры тэмпературы - у сярэдзіне пакоя на вышыні 1 м ад падлогі.
Да ведама: павышэнне тэмпературы ў асобна ўзятым жылым памяшканні ўсяго на 1 градус патрабуе павелічэння расходу цеплаэнергіі на 6%.
*Санітарныя нормы, правілы і гігіенічныя нарматывы "Патрабаванні да ўладкавання, абсталявання і ўтрымання жылых дамоў" (пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 20 жніўня 2015 года № 95).
Крыніца: Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка, адкрытыя крыніцы