
Напярэдадні навагодніх свят у Беларусі будуць працаваць ёлачныя базары. Усяго па краіне запланавана больш за 1,1 тыс. кропак продажаў.
Старт ёлачных базараў - з 17 снежня*.
Як выбраць навагоднюю елку:
- свежая елка насычанага цёмна-зялёнага колеру;
- мае яркі водар ігліцы;
- ствол павінен быць роўным і не тонкім (не меншым за 6 см у абхваце);
- ігліца здаровага дрэва - мяккая і эластычная;
- галінкі дрэва павінны быць гнуткімі і моцнымі.
Каб навагодняя елка прастаяла даўжэй, трэба ведаць
Не стаўце елку адразу ў цёплае памяшканне - перапад тэмператур згубны. Пасля набыцця дзень-паўтара трэба патрымаць дрэва ў халаднаватым месцы.
Устанаўлівайце дрэва на аддаленай адлегласці ад крыніц цяпла.
Трэба забяспечыць рэгулярнае паступленне вады.
Для лепшага насычэння вадой ствол дрэва спілоўваюць на 3 см ад месца ссякання.
* у кожным рэгіёне ўстаноўлены свае даты адкрыцця ёлачных базараў.
Крыніца: Мінлясгас, адкрытыя крыніцы