Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
11 чэрвеня 2020, 15:22

Як стаць донарам

Здаць кроў можа грамадзянін 18-60 гадоў вагой ад 55 кг, поўнасцю дзеяздольны, які не мае захворванняў, пры якіх здача крыві супрацьпаказана.

Пералік дакументаў донара: пашпарт, ваенны білет (у выпадках, устаноўленых заканадаўствам - пасведчанне прызыўніка), фатаграфія 3х4 см, выпіска з медкарткі, рэзультаты флюараграфіі, рэзультаты агляду гінеколагам (для жанчын), рэзультаты ЭКГ.

Кампенсацыя за донарства:

- кроў - Br111,05 *;

- плазма - ад Br114,75 да Br155,47;

- клеткі крыві (цытаферэз) - ад Br148,07 да Br407,21;

- бясплатнае харчаванне перад здачай крыві і кампенсацыя на харчаванне пасля здачы;

- вызваленне ад работы (вучобы, службы) на дзень.

У Беларусі 25% донараў здаюць кроў і яе кампаненты бязвыплатна **.

Як аднавіцца пасля данацыі:

- першыя 30 мінут - адпачываць пад наглядам урачоў;

- першыя адну-дзве гадзіны - не курыць;

- першыя суткі - не ўжываць алкаголь, пазбягаць моцных фізічных нагрузак;

- першыя 48 гадзін - піць больш вады і ўжываць больш бялковай ежы.

Бялкі плазмы поўнасцю адновяцца праз два-пяць дзён, лейкацыты і трамбацыты - у тэрмін да сямі дзён, эрытрацыты - да двух месяцаў.

Людзі, якія здаюць кроў, у пяць разоў радзей хварэюць на ішэмічную хваробу сэрца, зніжаецца рызыка ўзнікнення сардэчна-сасудзістых захворванняў - інсультаў, інфарктаў. Паводле даных СААЗ, у сярэднім донар крыві жыве на пяць гадоў даўжэй, чым чалавек, які кроў не здае.

У Беларусі больш за 65 тыс. пачэсных донараў.

Каб стаць пачэсным донарам, неабходна бязвыплатна здаць кроў не менш за 20 разоў, а плазму, лейкацыты і трамбацыты - не менш за 40. Таксама гэта можа быць 40 платных данацый крыві або 80 данацый кампанентаў.

*На 1 мая 2020 года.

**Паводле даных за 2017 год.

Крыніца: Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялоіі і медыцынскіх біятэхналогій

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі