Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
27 ліпеня 2020, 17:23

Як расіяне адносяцца да Прэзідэнта Беларусі

Большасць расіян станоўча адносіцца да Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Адносіны да Прэзідэнта Беларусі адпавядаюць адносінам да краіны - станоўчыя або нейтральныя:

52% расіян станоўча адносяцца да кіраўніка беларускай дзяржавы,

35% - абыякава,

9% - негатыўна.

Эмоцыі, якія расіяне адчуваюць да Аляксандра Лукашэнкі, часцей пазітыўныя:

34% - павага (з 2017 года доля тых, хто адчувае такое пачуццё, стабільная),

18% - сімпатыя,

14% - давер.

Доля негатыўных пачуццяў таксама прысутнічае ў адносінах расіян да Прэзідэнта Беларусі, аднак яна нязначная:

7% - недавер (мінус 5% з 2017 года),

5% - расчараванне,

4% - антыпатыя,

4% - скепсіс.

Ацэнкі цяперашніх адносін паміж Расіяй і Беларуссю пераважна нейтральныя або станоўчыя:

27% расіян называюць іх нармальнымі, спакойнымі,

15% - дружалюбнымі,

17% -добрымі, добрасуседскімі,

6% - напружанымі.

Ініцыятыўнае ўсерасійскае апытанне было праведзена 21 ліпеня. У ім прынялі ўдзел 1,6 тыс. расіян ва ўзросце ад 18 гадоў.

Метад апытання - тэлефоннае інтэрв'ю па стратыфікаванай двухасноўнай выпадковай выбарцы стацыянарных і мабільных нумароў.

Крыніца: даследаванне Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі (УЦВГД)

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі