Мясцовыя Саветы дэпутатаў - гэта прадстаўнічыя дзяржаўныя органы, якія выбіраюцца грамадзянамі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на 4 гады.
Тры тэрытарыяльныя ўзроўні Саветаў дэпутатаў:
1. Абласны:
абласныя Саветы (6),
Мінскі гарадскі Савет.
2. Базавы:
раённыя Саветы (118),
гарадскія (гарады абласнога падпарадкавання) Саветы (10).
3. Пярвічны:
гарадскія (гарады раённага падпарадкавання) Саветы (14),
пасялковыя Саветы (8),
сельскія Саветы (1152).
Асноўная форма дзейнасці Савета - сесія, якая склікаецца па меры неабходнасці, але не радзей як адзін раз у квартал. Акрамя таго, дэпутат мясцовага Савета павінен не радзей як адзін раз у месяц праводзіць асабісты прыём грамадзян.
Паўнамоцтвы мясцовых Саветаў дэпутатаў:
забеспячэнне выканання на падведамнай тэрыторыі законаў;
зацвярджэнне праграм жыллёвага і дарожнага будаўніцтва, добраўпарадкавання, аховы прыроды і інш.;
устанаўленне мясцовых падаткаў, збораў і пошлін;
ажыццяўленне прыватызацыі камунальнай уласнасці;
распараджэнне прыроднымі рэсурсамі;
удзел у распрацоўцы, зацвярджэнні і рэалізацыі праектаў планіроўкі і забудовы населеных пунктаў;
ахова правоў і свабод грамадзян.
Крыніца: Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.