Узгорак трэба выбіраць пакаты, без трамплінаў, далёка ад дарог, слупоў, дрэў і іншых штучных або натуральных перашкод.
Перад тым як выйсці на ўзгорак, рэкамендуецца выкарыстоўваць надзейны ахоўны рыштунак: накаленнікі, налакотнікі, пальчаткі, шлем.
Абутак павінен быць моцным і без высокага абцаса.
Садіцца на санкі, цюбінгі або лядзянкі трэба як на стул, адкідаючыся назад і сагнуўшы ногі ў каленях.
Нельга скакаць на снарады з разбегу, ляжаць і стаяць на іх, катацца адзін за адным або адзін на адным.
У час катання трэба трымацца за ручкі, быць седзячы, не рабіць рэзкіх рухаў корпусам або спрабаваць саскочыць, не тармазіць нагамі і захоўваць дыстанцыю.
Важна ведаць: катанні на лядзянках і цюбінгах уваходзяць у лік самых траўманебяспечных відаў забаў, бо кантраляваць скорасць і напрамак руху на спуску немагчыма.
Правілы паводзін на ажыўленым узгорку
1. Забараняецца паднімацца на ўзгорак там, дзе насустрач скочваюцца іншыя.
2. Не з'язджаць, пакуль не адышоў у бок папярэдні чалавек.
3. Перад спускам праверыць, ці свабодная траса, ці не збіраюцца яе перасякаць з іншага схілу.
4. Не затрымлівацца ўнізе, калі з'ехаў, а хутчэй адпаўзаць або адкочвацца ўбок.
5. Калі міма ўзгорка ідзе прахожы, пачакаць, пакуль ён пройдзе, і толькі тады рабіць спуск.
6. Калі пазбегнуць сутыкнення (на дарозе дрэва, чалавек і інш.) нельга, то трэба пастарацца заваліцца на бок на снег або адкаціцца ў бок ад ледзяной паверхні.
7. Пазбягаць катання з узгоркаў з няроўным лядовым пакрыццём.
8. Пры атрыманні кім-небудзь траўмы неадкладна аказаць яму першую дапамогу, паведаміць аб гэтым у службу экстраннага вызаву 103.
9. Пры першых прыкметах абмарожання, а таксама пры дрэнным самаадчуванні неадкладна спыніць катанне.
Тыповыя траўмы пры катанні з узгорка: пашкоджанні галёнкаступнёвага, локцевага і прамянёвазапясцевых суставаў, расцяжэннні і разрывы звязак.
Крыніца: паводле даных з адкрытых крыніц.