30 чэрвеня - 1 ліпеня 2022 года, Гродна.
Арганізатары форуму - Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі.
Галоўная тэма - "Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў Саюзнай дзяржавы".
Праграма мерапрыемстваў:
30 чэрвеня
- дыялогавыя пляцоўкі (шэсць секцый) па актуальных пытаннях супрацоўніцтва,
- пасяджэнне сумеснага Беларуска-Расійскага дзелавога савета,
- сумеснае пасяджэнне Прэзідыума Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе і Савета Палаты маладых заканадаўцаў пры Савеце Федэрацыі,
- пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі i Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.
1 ліпеня
- сустрэча з кіраўнікамі органаў дзяржаўнай улады рэгіёнаў Беларусі і суб'ектаў Расіі,
- пленарнае пасяджэнне форуму,
- падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве.
- У час форуму плануюць падпісаць пагадненні на больш як $1 млрд.
Кантрактная работа вядзецца ў рамках рэалізацыі 28 дарожных карт.
У рамках IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі арганізавана спецыялізаваная выстаўка.
Крыніца: Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь