Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
15 верасня 2020, 12:05

IV Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus-2020

Фінал IV Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus-2020 пройдзе 15-18 верасня ў гандлёва-выставачным цэнтры на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

У ім прымуць удзел больш за 325 маладых рабочых, спецыялістаў, навучэнцаў і студэнтаў устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі Беларусі. Акрамя беларускіх канкурсантаў, у спаборніцтвах прымуць удзел прадстаўнікі Расіі, Польшчы, Казахстана.

Канкурсанты прадэманструюць майстэрства па 47 кампетэнцыях у такіх напрамках, як выраб мэблі, цяслярскія, электрамантажныя, сталярныя, малярныя, тынкавальныя работы, ювелірная справа, IT-сфера, галіна паслуг, дызайн, тэхналогіі моды.

Упершыню на Рэспубліканскім конкурсе будуць прадстаўлены кампетэнцыі "Тэхналогіі праектавання будынкаў (BIM)", "Пачатковая адукацыя".

Адбудзецца таксама конкурс па асновах прафесійнай падрыхтоўкі сярод школьнікаў Junior Skills. У конкурсе таксама прымуць удзел асобы з абмежаванымі магчымасцямі па 4 кампетэнцыях: Inclusion Skills, "Тэхналогія моды", "Вэб-дызайн", "Графічны дызайн", "Сістэмнае адміністраванне".

Урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця спаборніцтва адбудуцца на "Чыжоўка-Арэне".

Па выніках конкурсу будзе сфарміравана нацыянальная зборная, якая прадставіць Беларусь на міжнародным чэмпіянаце WorldSkills Competition 22-27 верасня 2021 года ў Шанхаі (Кітай).

Крыніца: Міністэрства адукацыі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі