
Спецыялісты папярэджваюць, што першалёддзе тоіць у сабе небяспечныя сумныя наступствы для рыбаловаў, і нагадваюць правілы паводзін:
-перш чым сысці з берага на лёд, уважліва агледзьцеся і намецьце маршрут руху, выбіраючы бяспечныя месцы;
-асабліва асцярожным трэба быць у месцах, пакрытых тоўстым слоем снегу, у месцах хуткага цячэння і выхаду крыніц, паблізу выступаючых над паверхняй кустоў, асакі, травы, упадзення ў вадаёмы ручаёў;
-выходзіць на лёд трэба ў неглыбокіх месцах;
-правярайце моцнасць лёду пешняй або колам, а не ўдарамі нагі;
-не рэкамендуецца прабіваць шмат лунак на блізкай адлегласці;
-не збірайцеся на лёдзе вялікімі групамі.
Адпраўляючыся на зімовую рыбалку, неабходна ўзяць з сабой самыя простыя выратавальныя сродкі:
-вяроўку 15-20 м даўжынёй з пятлёй на адным канцы і грузам вагой 400-500 г на другім,
-выратавальную камізэльку або нагруднік.
Надзейны лёд - празрысты, з зеленаватым адценнем, таўшчынёй не менш як 7 см. Малочны, белага колеру, лёд удвая слабейшы за празрысты. Самы небяспечны лёд - утвораны са змерзлага снегу.
Цяпер выхад на лёд небяспечны. Таўшчыня лёду ў вадаёмах паблізу Мінска складае*:
Заслаўскае вадасховішча - 15-21 см,
Дразды - 14-15 см,
Цнянскае - 13 см,
Воўчкавіцкае - 10-17 см,
Вяча - 15-20 см,
Крыніца - 17 см,
Камсамольскае возера - 0-8 см.
* па стане на 12 студзеня.
Крыніца: АСВОД.