Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
11 студзеня 2021, 10:45

Інструкцыя-напамін для аматараў падлёднай рыбалкі

Спецыялісты папярэджваюць, што першы лёд тоіць у сабе небяспеку, і нагадваюць правілы паводзін:

перш чым сысці з берага на лёд, уважліва агледзьцеся і намецьце маршрут руху, выбіраючы бяспечныя мясціны;

асабліва асцярожным трэба быць у месцах, пакрытых тоўстым слоем снегу, у месцах хуткага цячэння і выхаду крыніц, паблізу кустоў, асакі, травы, што выступаюць над паверхняй, упадзення ў вадаёмы ручаёў;

выходзіць на лёд трэба ў неглыбокіх месцах;

правярайце трываласць лёду пешняй або калом, а не ўдарамі нагі;

не рэкамендуецца прабіваць шмат лунак на блізкай адлегласці;

не збірайцеся на лёдзе вялікімі групамі.

Адпраўляючыся на зімовую рыбалку, трэба ўзяць з сабой простыя выратавальныя сродкі:

вяроўку 15-20 м даўжынёй з пятлёй на адным канцы і грузам вагой 400-500 г на другім,

выратавальную камізэльку або нагруднік.

Надзейны лёд - празрысты, з зеленаватым адценнем, таўшчынёй не менш за 7 см. Малочны белага колеру лёд удвая слабейшы за празрысты. Самы небяспечны лёд - утвораны са снегу, які змёрзся.

Крыніца: АСВОД.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі