Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 мая 2021 года выраслі на $337,9 млн (4,9%)* да $7277,9 млн (у эквіваленце)**.
Асноўныя фактары росту ўзроўню ЗВР:
купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа",
павелічэнне кошту манетарнага золата,
паступленне замежнай валюты ў бюджэт.
У красавіку ўрад выканаў знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму $105 млн.
ЗВР Беларусі ў 2021 годзе:
1 студзеня - $7468,5 млн,
1 лютага - $7203,4 млн,
1 сакавіка - $7114,5 млн,
1 красавіка - $6940 млн.
У адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года з улікам пагашэння ўрадам і Нацбанкам унутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш як $6 млрд.
* У адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду.
** Папярэднія даныя.
Крыніца: Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.