Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
27 лістапада 2018, 15:32

Ідэнтыфікацыя карыстальнікаў сайтаў

Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў палажэнне аб парадку папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсу, сеткавага выдання.

Асноўныя этапы:

1. Ідэнтыфікацыя.

Стварэнне карыстальнікам уліковага запісу на інтэрнэт-рэсурсе шляхам заключэння карыстальніцкага пагаднення.*

2. Актывацыя ўліковага запісу.

Карыстальніку будзе адпраўлена СМС з кодам на нумар тэлефона або з выкарыстаннем іншых ідэнтыфікацыйных даных і тэхнічных сродкаў.**

3. Аўтарызацыя на сайце.

Увядзенне лагіна і пароля, пазначаных пры рэгістрацыі.

Карыстальнік можа ў любы час скасаваць карыстальніцкае пагадненне ў аднабаковым парадку, пры гэтым звесткі аб карыстальніку і яго дзеяннях яшчэ будуць захоўвацца на працягу года.

Уладальнік сайта павінен забяспечыць ахову ад страты і выдачы без згоды карыстальніка звестак, якія пазначаны ў палажэнні. Пры гэтым ён абавязуецца прадаставіць гэтыя звесткія па патрабаванні органаў пракуратуры, КДБ, Міністэрства інфармацыі, падатковых органаў, судоў і органаў па аператыўна-вышуковай дзейнасці ва ўстаноўленым законам парадку.

Новыя правілы ўступяць у сілу 1 снежня.

*Пагадненне павінна змяшчаць папярэджанне аб недапушчальнасці размяшчэння матэрыялаў, што маюць інфармацыю, распаўсюджанне якой забаронена заканадаўствам.

**На адзін нумар мабільнага тэлефона можна будзе зарэгістраваць толькі адзін уліковы запіс на кожным канкрэтным інтэрнэт-рэсурсе.

Крыніца: пастанова Савета Міністраў Беларусі ад 23 лістапада 2018 года №850.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі