Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
10 снежня 2018, 15:17

ID-картка беларуса

ID-картка беларуса

ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны.

Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2020 годзе.

Картка змяшчае:

фатаграфію,

подпіс,

асноўныя даныя,

кантактны і бескантактны чыпы.

Перавагі:

засцярога ад падробак,

зручнасць карыстання,

скарачэнне часу на адміністрацыйныя працэдуры,

у перспектыве з дапамогай ID-карткі можна будзе аплачваць паслугі або плаціць падаткі.

Кошт ID-карткі - 1 базавая велічыня*.

Для выезду за мяжу будзе выкарыстоўвацца біяметрычны пашпарт.

На 32 старонках будзе персанальная інфармацыя ўладальніка, чып і месца для віз. Ніякіх адзнак, акрамя віз, у пашпартах не прадугледжана.

Кошт пашпарта - 3 базавыя велічыні*.

* Цяпер 1 БВ складае Br24,5.

Крыніца: МУС, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі