
ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта будуць выдаваць з 1 верасня 2021 года.
Усяго з'явіцца 8 новых відаў дакументаў, якія змяшчаюць біяметрычныя даныя, у тым ліку ідэнтыфікацыйная картка грамадзяніна і біяметрычны пашпарт.
ID-картка змяшчае фатаграфію, подпіс, адпячаткі пальцаў рук, асноўныя даныя, кантактавы і бескантактавы чыпы.
Перавагі - ахова ад падробак, зручнасць карыстання, аўтаматызацыя працэдуры ідэнтыфікацыі асобы, скарачэнне часу на адміністрацыйныя працэдуры, правядзенне юрыдычна значных дзеянняў у электронным выглядзе, у перспектыве з дапамогай ID-карткі можна будзе аплачваць паслугі або выплачваць падаткі.
Кошт ID-карткі - 1,5 базавай велічыні*.
Для выезду за мяжу будзе выкарыстоўвацца біяметрычны пашпарт. На 32 старонках будзе персанальная інфармацыя ўладальніка, чып і месца для віз. Ніякіх адзнак, акрамя віз, у пашпарце не прадугледжана.
Кошт пашпарта - 2 базавыя велічыні*.
Абавязковай замены існуючых у насельніцтва пашпартоў на новыя біяметрычныя дакументы не плануецца. Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які дзейнічае цяпер, будзе выдавацца на ранейшых умовах.
* Адна БВ складае Br29.
Крыніца: указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб біяметрычных дакументах", Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.