
Беларусь належыць да краін з самадастатковай вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі і з'яўляецца лідарам у СНД па вытворчасці на душу насельніцтва*:
бульбы - 558 кг,
буракоў цукровых - 428 кг,
мяса - 137 кг,
малака - 828 кг.
Краіна ўваходзіць у пяцёрку лідараў па сярэднедушавым атрыманні збожжа - 935 кг.
Займае 5-е месца ў свеце па атрыманні жыта, 10-е месца па атрыманні грэчкі, 11-е месца па вырошчванні бульбы, 14-е месца па вырошчванні цукровых буракоў.
Спажыванне асноўных прадуктаў харчавання ў 2020 годзе (на душу насельніцтва):
мяса і мясапрадукты - 99 кг,
малако і малочныя прадукты - 244 кг,
яйкі - 268 шт.,
бульба і бульбапрадукты - 174 кг,
агародніна, бахчавыя культуры і прадукты іх перапрацоўкі - 152 кг,
фрукты, ягады і прадукты іх перапрацоўкі - 98 кг.
Спажыванне асноўных прадуктаў харчавання ў 2010 годзе:
мяса і мясапрадукты - 84 кг,
малако і малочныя прадукты - 247 кг,
яйкі - 292 шт.,
бульба і бульбапрадукты - 183 кг,
агародніна, бахчавыя культуры і прадукты іх перапрацоўкі - 149 кг,
фрукты, ягады і прадукты іх перапрацоўкі - 65 кг.
Удзельная вага продажу прадуктаў харчавання беларускай вытворчасці ў рознічным тавараабароце арганізацый гандлю ў I паўгоддзі 2021 года:
яйкі - 100%,
сметанковае масла - 99,9%,
мяса і мясныя прадукты - 99,8%,
цукар і цукразаменнікі - 99,4%,
мука - 94,9%,
сыры - 91,6%,
бульба - 89,8%.
У студзені - жніўні 2021 года за мяжу пастаўлена харчовых тавараў на суму $3178,2 млн, што склала 108,4% да аналагічнага перыяду 2020 года.
Геаграфія паставак беларускіх прадуктаў харчавання па выніках 8 месяцаў 2021 года налічвае 86 краін свету. Харчовыя тавары былі найбольш запатрабаны сярод краін СНД. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі з'яўляліся: Расійская Федэрацыя - 78,2% ад агульнага аб'ёму экспарту, Казахстан - 5,1% і Украіна - 3,8%.
* Тут і далей - даныя за 2020 год.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.