Сцяг Аўторак, 3 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
26 чэрвеня 2024, 10:03

Гульні БРІКС: вынікі ўдзелу каманды Беларусі

Гульні БРІКС: вынікі ўдзелу каманды Беларусі  Беларусь заняла другое месца ў медальным заліку па выніках Гульняў БРІКС.

Заваявана 247 медалёў: 55 залатых, 85 сярэбраных, 107 бронзавых.

Найбольшая колькасць медалёў:
веславанне на байдарках і каноэ - 16 залатых, 14 сярэбраных, 20 бронзавых;
лёгкая атлетыка - 9 залатых, 12 сярэбраных, 9 бронзавых;
плаванне - 13 залатых, 4 сярэбраныя, 7 бронзавых.

5 залатых медалёў Гульняў БРІКС заваявала байдарачніца Марына Літвінчук.

Гульні БРІКС - штогадовае міжнароднае мультыспартыўнае мерапрыемства, якое арганізуецца краінамі БРІКС.

Спартыўныя гульні БРІКС у Казані прынялі звыш 4,2 тыс. удзельнікаў з 82 краін.

За 12 дзён спаборніцтваў разыграна 387 камплектаў медалёў у 27 відах спорту.

Крыніцы: Афіцыйны сайт Гульняў БРІКС, НАК Беларусі.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі