У 2022 годзе Гомелю, аднаму са старажытных гарадоў Беларусі, спаўняецца 880 гадоў.
З гісторыі горада:
1142 г. - першае летапіснае ўпамінанне Гомеля.
1670 г. - горад атрымаў магдэбургскае права.
1777 г. - пачатак будаўніцтва палаца Румянцавых-Паскевічаў.
У ХIX ст. праз Гомель пракладзены ўчасткі чыгунак, што паскорыла развіццё прамысловасці і гандлю.
У 1923 г. у Гомелі пражывала 75 тыс. чалавек, у 1926 г. - 86,4 тыс.
У 1943 г. горад вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ходзе Гомельска-Рэчыцкай аперацыі.
У 1970-1980 гадах у шэрагу галін прамысловасці Гомеля створаны новыя магутнасці.
Гомель сёння - другі па велічыні і эканамічным патэнцыяле горад Беларусі з развітой інфраструктурай, прамысловасцю, навукай і культурай.
Насельніцтва - 537 тыс. чалавек*.
Плошча - 135 кв.км
Эканамічны патэнцыял горада: больш за 100 прамысловых прадпрыемстваў, каля 70 будаўнічых і звыш 20 прадпрыемстваў транспарту і сувязі.
Адукацыйная сетка горада - 218 устаноў.
У 2007 г. Гомель прызнаны пераможцам I Міжнароднага агляду-конкурсу "Лепшы горад СНД".
У 2011 г. Гомель - культурная сталіца Беларусі і культурная сталіца Садружнасці.
*Паводле даных на 1 студзеня 2020 года.
Крыніца: Гомельскі гарвыканкам.