Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
26 лютага 2021, 11:36

Год з COVID-19

Каранавірус - гэта вірусная інфекцыя, якая выклікае інтаксікацыю арганізма і праблемы з дыхальнай і стрававальнай сістэмамі.

Сімптомы:

дыярэя, галаўны боль з млоснасцю і агульнай слабасцю, павышэнне тэмпературы, сухі кашаль, боль у горле, задышка, адчуванне здаўленасці ў грудзях, тахікардыя.

8 снежня 2019 года - першы выпадак заражэння ў г.Ухань (КНР).

11 сакавіка 2020 года СААЗ аб'явіла аб пачатку пандэміі ў сувязі з успышкай COVID-19.

Больш за 110 млн захварэлых ва ўсім свеце з пачатку пандэміі.

27 лютага 2020 года выяўлены першы выпадак заражэння ў Беларусі.

Амаль 283 тыс. захварэлых у Беларусі з пачатку пандэміі*.

Статыстыка распаўсюджвання па стане на 25 лютага 2021 года:

праведзена тэстаў - 4 841 780;

зарэгістравана захварэлых - 282 898;

выздаравелі і выпісаны - 273 146;

памерлі - 1948.

Вакцынацыя ад COVID-19

У Беларусі праводзіцца вакцынацыя насельніцтва расійскім прэпаратам "Спадарожнік V", падпісаны кантракт на 170 тыс. доз вакцыны.

Кітай на бязвыплатнай аснове перадаў Беларусі 100 тыс. доз вакцыны вытворчасці кампаніі Sinopharm.

Да канца вясны ў Беларусі плануюць вакцынаваць ад COVID-19 1,2 млн чалавек.

Вытворчасць расійскай вакцыны ў Беларусі плануюць пачаць у II квартале 2021 года.

Як засцерагчы сябе:

- пазбягаць цесных кантактаў з людзьмі з сімптомамі ВРІ;

- мыць рукі з вадкім мылам і вадой не менш як 20 секунд;

- выкарыстоўваць антысептычныя сродкі на спіртавой аснове;

- праводзіць гігіену рук, асабліва перад дакрананнем да рота, носа або вачэй, а таксама пасля кантакту з поручнямі, дзвярнымі ручкамі;

- выкарыстоўваць маску пры наведванні людных месцаў, мяняць яе кожныя дзве гадзіны;

- рэгулярна праветрываць і ўвільгатняць паветра ў памяшканні, у якім знаходзіцеся.

* Тут і далей - па стане на 25 лютага 2021 года.

Крыніцы: СААЗ, Міністэрства аховы здароўя.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі